Кіраўніца футбольнага клубу «Граніт» аблаяла Ігара Случака ў афіцыйным лісце
Грамадскі актывіст Ігар Случак, вядомы змаганнем за пашырэнне ўжывання беларускай мовы, атрымаў адказ ад кіраўніцы футбольнага клюбу Граніт М.Быстрай наконт прапановаў беларусізацыі спартовага жыцця.
Ігар Случак
Адказ дасланы на афіцыйным бланку клубу, і ў ім чыноўніца карыстаецца наступнай лексікай (арфаграфія захаваная):
«Вы займаецеся нікому не патрэбнай справай», «не трэба здавацца разумнейшым, чым вы ёсць на самай справе», «да разумнага чалавека вам яшчэ вельмi далёка», «у вашых лістах адлюстраванне чалавека, якi мае ўзровень — дзіцячы сад ясельная група».
Паводле «Радыё Свабода»