КДБ Беларусі рассакрэціў больш за 70 дакументаў аб знішчэнні вёсак у гады вайны

У межах праекта па стварэнні базы дадзеных «Беларускія вёскі, знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны» КДБ Беларусі рассакрэціў больш за 70 архіўных дакументаў аб знішчэнні вёсак і грамадзянскага насельніцтва нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Другой сусветнай вайны.



khatyn.jpg

Выяўленыя ў архівах дакументы КДБ адпраўляе ў Дэпартамент па архівах і справаводству Мінюста РБ, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы КДБ.