Каталікі Фаніпаля збіраюць грошы на будаўніцтва храма ў біткоінах

Рымска-каталіцкая парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі ў Фаніпалі збірае ахвяраванні на будаўніцтва святыні не толькі ў традыцыйных грашовых знаках, але і ў крыптавалюце.

kasciol_001.jpg


"Усе царкоўныя справы — гэта вынік салідарнасці вернікаў. У каталікоў няма цэнтралізаванага фінансавання, святары не атрымліваюць заробку, дзяржава не фінансуе. Царква будуецца за грошы простых людзей. Прыхаджане імкнуцца па магчымасці ахвяраваць на будаўніцтва. Ксёндз ездзіць у іншыя касцёлы ў Беларусі і за мяжой і збірае там грошы на будаўніцтва. Вельмі рэдка трапляюцца спонсары, якія гатовыя ахвяраваць вялікія сумы. Вось так, па кропельцы, збіраюцца неабходныя грошы. Таму касцёл і будуецца вельмі доўга", — распавядаюць прыхаджане аб фінансавай сітуацыі, піша krynica.info.

kasciol_003.jpg


Зараз дапамагчы ў будаўніцтве Фаніпальскага касцёла можна і пералікам крыптавалюты. "Напрыклад, каб абтынкаваць сцены ўнутры храма, патрэбна ўсяго адна такая монетка і яе чвэрцінка", — гаворыцца на старонцы прыходу ў фэйсбуку.
У бліжэйшых планах прыхаджан — подводка электрычнасці, вады, каналізацыі, атынкоўка сцен, кладка цёплай падлогі, падшыўка столі.
Усіх ахвярадаўцаў (акрамя таемных) святар запісвае, вернікі разам моляцца за іх.