Карпенка: Больш за тысячу студэнтаў-платнікаў захацелі атрымаць размеркаванне

У Беларусі больш за тысячу студэнтаў-платнікаў выказалі жаданне атрымаць размеркаванне, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас сустрэчы са студэнтамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, перадае БЕЛТА.

karpenka.jpg

Ігар Карпенка адзначыў, што цяпер студэнты, якія вучацца на платным аддзяленні, могуць прэтэндаваць на размеркаванне і атрымаць першы досвед працы.
— У нас у гэтым годзе больш за тысячу студэнтаў-платнікаў ужо звярнуліся з просьбай размеркаваць іх. Але ў нас ёсць заканадаўчая калізія: на іх не распаўсюджваецца статус маладога спецыяліста ў адрозненне ад бюджэтнікаў. У новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі мы заклалі норму, што, калі студэнт-платнік звяртаецца ў камісію па размеркаванне, на яго таксама распаўсюджваецца статус маладога спецыяліста з усімі вынікаючымі сацыяльнымі гарантыямі, — растлумачыў ён.
Па словах міністра, платная адукацыя ў вышэйшай школе Беларусі таксама з'яўляецца формай сацыяльнай абароны студэнта.
 Выйсці на рынак працы пасля школы і канкураваць на ім значна складаней, чым пасля ВНУ. Па-другое, сёння платная адукацыя ў поўным аб'ёме не пакрывае ўсе выдаткі, якія патрабуюцца для падрыхтоўкі спецыяліста, па сутнасці, гэта з'яўляецца частковай аплатай адукацыі. Акрамя гэтага, ёсць сістэма ільготнага крэдыту. Плюс да гэтага любы платнік можа перарываць адукацыю, пайсці папрацаваць, перавесціся на завочнае — паспрабаваць сумяшчаць вучобу і працу. Ёсць механізмы, якія дазваляюць гэта зрабіць, — падкрэсліў Ігар Карпенка.
Нагадаем, платна ў Беларусі вучыцца больш за палову студэнтаў. У мінулым годзе, да прыкладу, вну набіралі 58 тысяч абітурыентаў, з іх толькі 27,1 тыс. очнікаў і завочнікаў на бясплатнае.
Паводле афіцыйнай статыстыкі летась былі размеркаваныя 98,9 % выпускнікоў ВНУ і 99,5 % выпускнікоў з сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. 
Паводле news.tut.by