Кандыдата навук 75-гадовую Іраіду Міско будуць судзіць у Жодзіне

Жыхарку Жодзіна абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведамляе ex-press.by



photo5435901693368839824_df6a2778246cfffdf227c110d21b894410ac504f.jpg

75-гадовая жыхарка Жодзіна, кандыдат сельскагаспадарчых навук, якая больш за 40 гадоў займалася навукай у НДІ земляробства і раслінаводства НАН Беларусі Іраіда Міско пасля выбараў 9 жніўня выйшла на мітынгі. Як і многія гараджане, яна выказвае уласны пункт гледжання на тое, што адбываецца ў Беларусі.

Канстытуцыяй кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, — кажа Іраіда Васільеўна.

У панядзелак, 28 верасня, да 11.00 яна адправіцца ў Жодзінскі гарадскі суд, куды супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС ужо перадалі яе справу паводле арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі.