Каля Гродна пабудуюць парк атракцыёнаў з экстрым-зонай
Каля вёскі Бержалаты будуць створаныя грамадска-забаўляльная, гандлёва-кірмашовая зоны, зоны экстрэмальных забаваў і ціхага адпачынку. Магчыма будаўніцтва аквапарку. Парк створаць паводле праграмы развіцця спецыяльнага турысцка-рэктрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал".
Фінансаванне аб’екта складзе прыкладна 5 мільёнаў еўра, выдаткі павінны акупіцца цягам 5 гадоў. Пры гэтым фінансаванне стварэння інжынернай і транспартнай інфраструктуры, магчыма, возьме на сябе дзяржава.
Падобнага аб’екта ў рэгіёне няма. Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест" разлічвае, што парк атракцыёнаў будзе прыцягваць на тэрыторыю Гродзеншчыны і Аўгустоўскага канала турыстаў.
Інвестар атрымае статус рэзідэнта спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал", дзе створаныя льготныя ўмовы для вядзення бізнэса, падаткі зніжаныя больш чым на 70%.