Калі беларус беларусу беларус

Неверагодная гісторыя адбылася ў Ваўкавыску.

Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Невядомыя разбілі акно, у якім вісеў бел-чырвона-белы сцяг. За 2 гадзіны людзі сабралі гаспадару грошы на новае шкло, а фірма, якая займаецца шклопакетамі, бясплатна ўставіла шкло з супрацьударным пакрыццём.
Калі камень уляцеў у акно гаспадары – сям’я Леўтаў – знаходзіліся якраз у гэтым пакоі. Праўда, ніхто з іх не пацярпеў.
Міліцыя правяла праверку, але крымінальнай справы не ўзбудзілі, сказалі, што знайсці таго, хто кінуў гэты камень будзе вельмі складана.
Тым не менш на наступны дзень да Леўтаў пачалі прыходзіць людзі і прапаноўваць дапамогу.
Здымкі з разбітым шклом былі выстаўлены ў інтэрнэт, і да Леўтавых паляцелі словы падтрымкі і сродкі.
За 2 гадзіны людзі сабралі больш грошай, чым патрэбна на новае шкло. А адна фірма, якая займаецца шклопакетамі, бясплатна паставіла шкло з супрацьударным пакрыццём.
За грошы, сабраныя ад людзей, Леўтавы набылі і ўстанавілі рэгістратары, а таксама аформілі страхоўку на кватэру і на сябе.
Гаспадар сям’і Ігар Леўтаў сказаў, што яны па-сапраўднаму здзіўлены той салідарнасцю, якую праявілі суседзі, сябры і незнаёмыя людзі.
polskieradio.pl