Качыянчыч: ЕС ясна даў зразумець беларускім уладам, што вітаў бы ўдзел экспертаў ад урада ў межах "Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі"
"Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі" — гэта дыялог з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі аб тым, як магла б выглядаць сучасная Беларусь пры правядзенні
неабходных рэформ, і аб магчымай падтрымцы Еўрасаюза. Пра гэта заявіла БелаПАН Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Пры гэтым яна падкрэсліла: "Мы ясна далі зразумець беларускім уладам, што віталі б удзел экспертаў ад урада па розных тэматычных праблемах".

Качыянчыч таксама адзначыла, што ЕС неаднаразова заяўляў пра сваю прыхільнасць палітыцы крытычнага абавязацельства ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку праз працяг тэхнічных дыялогаў і супрацоўніцтва
з уладамі ў межах ініцыятывы "Усходняе партнёрства".
Нагадаем, 9 ліпеня пасол Беларусі ў Бельгіі, пастаянны прадстаўнік пры Еўрасаюзе Андрэй Еўдачэнка заявіў, што Беларусь будзе працаваць толькі ў межах тых сумесных праграм з Еўрасаюзам, якія
распрацоўваюцца і ўзгадняюцца з беларускім бокам.
На просьбу БелаПАН пракаментаваць магчымы ўдзел афіцыйнага Мінска ў рэалізацыі праекта "Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі Беларусі", Еўдачэнка сказаў: "Гэты дыялог —
чыста праграма Еўрасаюза, як і ўсе астатнія праграмы і праекты, якія ён распрацоўвае апошнім часам у дачыненні да краін Усходняга партнёрства. Еўрасаюз адышоў ад узгаднення з намі якіх-небудзь
параметраў дакументаў, што рыхтуюцца ў дачыненні да гэтай групы краін".
Еўдачэнка адзначыў, што ў лютым гэтага года, калі ўпершыню было заяўлена аб праекце "Дыялог аб мадэрнізацыі" падчас візіту ў Мінск дырэктара дэпартамента па пытаннях Расіі, Усходняга
партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці Гунара Віганда, гаворка ішла пра тое, што ЕС распрацуе праграму рэалізацыі гэтага
праекта ў цесным супрацоўніцтве з Беларуссю. "Я павінен быў быць падключаны да яе распрацоўкі. Гэта была першая ўмова. Другая ўмова — праграма будзе скіравана на органы
дзяржкіравання, але ў той жа час на ўсё беларускае грамадства". Еўдачэнка падкрэсліў, што з двух гэтых умоў Еўрасаюз не выканаў ніводнай.
"Беларускі бок не быў запрошаны да распрацоўкі праектаў, а дзяржаўныя органы ўключаныя ў праграму па рэшткавым прынцыпе, — сказаў пасол. — Мы ўжо не раз гаварылі, што мы на
такое супрацоўніцтва не пойдзем. Беларусь будзе працаваць толькі ў межах тых сумесных праграм, якія распрацоўваюцца і ўзгадняюцца сумесна".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН