Каб аплаціць штрафы, маці 4-х дзяцей збіраецца ўзяць крэдыт у банку

30-гадовую віцяблянку Ганну Куліеву 5 разоў штрафавалі за ўдзел у шэсцях і заклікі да ўдзелу ў іх. Агульная сума штрафаў сягае 3770 рублёў. Выплаціць такую суму для жанчыны нерэальна – яна выхоўвае чатырох дачок.

photo_2021_04_19_21_09_35.jpg

Самай малодшай, Васілісе, – 4 гадкі, найстарэйшай – Лізавеце, сёлета споўніцца 14. Наста і Варвара маюць адпаведна 6 і 9 гадоў.
Ганна Куліева дамаглася, каб выплату гэтай сумы растэрмінавалі на паўгода. Але і ў гэтым выпадку штомесяц шматдзетная маці вымушаная будзе выплачваць па 700 рублёў. А гэта, як сцвярджае Ганна, складае 90 працэнтаў сямейнага бюджэту.
Цяпер Ганна Куліева і яе маці шукаюць магчымасці аформіць банкаўскі крэдыт – каб сплаціць штрафы. Але ўзяць крэдыт пакуль не атрымалася.
Нумар карткі для дапамогі: Беларусбанк да 04/234255190121026481