Кім быць лепш?
Здаецца, што скандал з еўрапейскімі пасламі беларускую ўладу нічому не навучыў.
Кіраўнік краіны абрынуўся з крытыкай на Еўропу. Беларусь будзе жорстка рэагаваць на санкцыі, заявіў беларускі кіраўнік журналістам 4 сакавіка ў Раўбічах, дзе праходзіла спартыўнае свята
«Мінская лыжня–2012». «Гэта абсалютная істэрыка, і, як вы бачыце, у авангардзе два тыпы палітыкаў або наогул два тыпы ад палітыкі: адзін жыве ў Варшаве, другі
— у Берліне», — заявіў Лукашэнка.
Здаецца, што скандал з еўрапейскімі пасламі беларускую ўладу нічому не навучыў.
Кіраўнік краіны абрынуўся з крытыкай на Еўропу. Беларусь будзе жорстка рэагаваць на санкцыі, заявіў беларускі кіраўнік журналістам 4 сакавіка ў Раўбічах, дзе праходзіла спартыўнае свята
«Мінская лыжня–2012». «Гэта абсалютная істэрыка, і, як вы бачыце, у авангардзе два тыпы палітыкаў або наогул два тыпы ад палітыкі: адзін жыве ў Варшаве, другі
— у Берліне», — заявіў Лукашэнка.
«Ну, калі аднаму нашаму суседу карціць, зразумела. Я ж кажу, што там карты ўжо намаляваны да Мінска, там ужо тэрыторыя Польшчы. Зразумела, трэба неяк гэтыя малюнкі падтрымліваць,
падмацоўваць, апраўдваць. Таму і ідуць такія заявы. Я толькі не ведаю, якое дачыненне гэтыя палітыкі маюць да польскага народа ці польскі народ да гэтых палітыкаў. Гэта наогул чужыя людзі для
Польшчы», — упэўнены Лукашэнка.
«Што тычыцца другога, ці то ружовага, ці то блакітнага, які там пра дыктатуру крычаў... Пачуўшы гэта, я падумаў: лепш быць дыктатарам, чым блакітным. Але Гасподзь з ім, пытанне ў іншым: мы
ўсе памятаем сярэдзіну мінулага стагоддзя, і што свет атрымаў ад іх дыктатуры. Наш народ яшчэ не апамятаўся дагэтуль. Таму не ім нас папракаць наконт нейкай дыктатуры. Я на гэту тэму наогул разважаць
не хачу», — сказаў беларускі кіраўнік.
Як мне, дык лепш быць блакітным, чым дыктатарам, якога падазраюць калі не ў забойствах, дык у замовах гэтых забойстваў.
А між іншым, Лукашэнка казаў, што ён адказны за тое, што адбываецца ў краіне. Больш за 10 гадоў прайшло з моманту знікнення не самых апошніх асобаў у Беларусі. І дагэтуль справы не скончаны,
вінаватых няма.
«Мяне ў свой час здзівіла, наколькі кіраўнікі ў Германіі (10–15 гадоў таму) трапятліва ставяцца да людзей, якія пацярпелі ў гады Другой сусветнай вайны. Усе кланяюцца, на калені
становяцца, кветкі загінулым нясуць. Намі страчана траціна свайго насельніцтва. Дык вы з намі яшчэ за гэта не разлічыліся. Што вы нас нахіляеце пастаянна? І я сёння зразумеў, што ўсё гэта
было гульнёй з боку палітыкаў Германіі. Калі б гэта была не гульня, яны б цанілі нас за тое, што мы не толькі свет выратавалі ад карычневай чумы, але і насельніцтва Германіі. Гэта мяне больш за ўсё
непакоіць: як жа так хутка можна было забыць усё гэта?» — абурыўся Лукашэнка.
Чаму Германія павінна «разлічвацца»? Яны ўжо разлічыліся — рэпарацыямі, тэхналогіямі, практычнымі распрацоўкамі. Пры гэтым, разлічыліся з СССР. Больш за тое, палова Мінска
была адбудавана нямецкімі ваеннапалоннымі. А мы дагэтуль супраціўляемся таму, каб памяць загінулых салдатаў з боку Германіі была належным чынам ушанавана.
Салдат — гэта салдат. Ён выконвае загады, якія «не абмяркоўваюцца». Дык чаму ж у Германіі «на калені становяцца, кветкі загінулым нясуць», а мы гэтага не
робім?
Што б ні казаў беларускі правадыр, але ў Еўропе нават не згадваюць, як «гнілі ў акопах» і нашыя, і іхнія салдаты. Пэўна таму, што там не лічаць мэтазгодным выкарыстоўваць
памяць пра загінулых у палітычных мэтах. Зрэшты, ніхто з еўрапейскіх палітыкаў не ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне, і ніхто з іх персанальна не адказны за страты Беларусі, Расіі,
Азербайджана, Украіны, Грузіі. Малдовы, Літвы. Латвіі, Эстоніі, і іншых рэспублік, якія ўваходзілі ў СССР. І абвінавачваць іх у стратах Беларусі — некарэктна, мякка кажучы.
Але зараз Еўропу цікавіць не мінулае, а цяперашняе. Сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася міністрамі замежных спраў краін Вышаградскай групы і краін Усходняга партнёрства ў Празе 5 сакавіка.
У сумеснай заяве кіраўнікі МЗС краін Вышаградскай групы выказана занепакоенасць пагаршэннем адносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, адсутнасцю прагрэсу ў сферы правоў чалавека ў Беларусі, а таксама
рэпрэсіямі з боку ўлад у дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
Міністры падкрэсліваюць: аднаўленне дыялогу з афіцыйным Мінскам магчымае толькі пры ўмове змянення яго палітыкі, вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных.
Пакуль беларускі правадыр размахвае лыжамі, астатнія беларускія чыноўнікі працягваюць звяртацца на Захад. Беларусь спадзяецца атрымаць крэдыт ад МВФ. Але МВФ не вельмі хоча яго выдаваць.
Міжнародны валютны фонд па выніках працы сваёй агляднай місіі ў Мінску сфармуляваў умовы разгляду пытання аб магчымасці фінансавай падтрымкі Беларусі.
Як паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс 5 сакавіка на прэс-канферэнцыі, эксперты фонду падчас працы ў Мінску абмеркавалі зварот Беларусі па фінансавую падтрымку. Паводле яго слоў, у
гэтым пытанні з боку фонду існуе некалькі крокаў. Пры гэтым, адзначыў Джарвіс, вызначэнне «аб’ёмаў фінансавання, якія могуць спатрэбіцца краіне», — адзін з апошніх
крокаў. Першы крок — «вызначэнне неабходнай эканамічнай палітыкі і ўпэўненасць поўнай яе падтрымкі».
«Мы павінны быць упэўнены, што людзі і структуры, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў на самым высокім узроўні, падтрымліваюць прапанаваныя меры эканамічнай палітыкі. Таму для таго, каб мы
маглі пачаць разгляд пытання аб магчымай новай праграме супрацоўніцтва Беларусі і МВФ, нам спачатку неабходна пераканацца, што такая падтрымка прапанаваных мер і рэформ сапраўды існуе»,
— падкрэсліў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі.
«Нам таксама будзе неабходна ўпэўненасць у тым, што новая праграма будзе падтрымана краінамі — сябрамі МВФ», — дадаў ён.
Каментуючы, як можа паўплываць абвастрэнне адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам, на рашэнне МВФ аб выдзяленні крэдыту, Джарвіс адзначыў: «Мы не можам прадбачыць, што будзе ўплываць на
рашэнне і паводзіны краін — сябраў МВФ. Са свайго боку мы хацелі б аказаць падтрымку Нацыянальнаму банку і ўраду ў распрацоўцы настолькі надзейнай і абгрунтаванай эканамічнай палітыкі, якая
была б падтрымана ўсімі краінамі — сябрамі МВФ».
Хутчэй за ўсё, не пабачым мы крэдыту МВФ, як сваіх вушэй без люстэрка.