ЕС падоўжыў і абнавіў абмежавальныя захады ў адносінах да Беларусі

Пасля штогадовага перагляду Савет сёння падоўжыў дзеянне абмежавальных захадаў ЕС у дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2015 года. Гэта адбылося таму, што не ўсе палітычныя вязні былі вызваленыя і рэабілітаваныя і не адбылося значнага паляпшэння сітуацыі з захаваннем правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў.



18228e1406fc70870a6432eed486babc.jpg

У выніку перагляду абноўлены спіс фізічных і юрыдычных асоб, на якія гэтыя захады распаўсюджваюцца, таму што Савет палічыў, што больш няма падстаў для таго, каб распаўсюджваць абмежаванні═ на 26 асоб і 7 арганізацый. Гэтае змяненне не адлюстроўвае ніякай змены ў пазіцыі ЕС у дачыненні да Беларусі, якая выкладзеная ў Высновах Савета ад 15 кастрычніка 2012 года: ЕС прытрымліваецца сваёй палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, каб забяспечыць захаванне правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі.

Акты заканадаўства, прынятыя сродкамі працэдуры пісьмовага ўзгаднення, будуць апублікаваныя заўтра ў Афіцыйным журнале ЕС і тады ж увойдуць у дзеянне.

Санкцыі ЕС уключаюць у сябе забарону на пастаўкі зброі, забарону на пастаўкі сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для рэпрэсій унутры краіны, і таксама замарожванне актываў і забарону на ўезд у дачыненні да асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека.

У дачыненні да юрыдычных асоб дзейнічае патрабаванне пра замарожванне актываў.

DELEGATION BELARUS PRESS