ЕГУ афіцыйна пацвердзіў прызначэнне Дэвіда Поліка рэктарам
3 красавіка Усеагульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прызначыў рэктарам ЕГУ прафесара, доктара Г. Дэвіда Поліка.

Кіраўнічая рада ЕГУ, якая рэкамендавала прафесара Поліка Усеагульнаму сходу сузаснавальнікаў для прызначэння, наказала яму ўзначаліць універсітэцкую супольнасць і вырашыць наступные задачы: дасягненне адпаведнасці патрабаванням наступнай афіцыйнай акрэдытацыі ўніверсітэта на працягу двух гадоў, развіццё і рэалізацыя новага стратэгічнага плана для універсітэта і збалансаванне бюджэту ўніверсітэта, паведамляе сайт ЕГУ.
«Прафесар Полік мае значны вопыт у кіраўніцтве ўніверсітэтамі, як у Злучаных Штатах, так і ў іншых краінах. Ён будзе працаваць у цесным супрацоўніцтве з Кіраўнічай радай і ўсімі зацікаўленымі бакамі для распрацоўкі стратэгіі ЕГУ. Яго шырокі досвед у галіне стратэгічнага планавання і пераходнага кіравання ў розных адукацыйных і культурных кантэкстах, гэтаксама як звязаныя з гэтым навыкі, будуць надзвычай неабходныя для ЕГУ ў бліжэйшыя гады», — адзначае Даніэль Таршыс, старшыня Кіраўнічай рады ЕГУ.
Праф. Полік адзначае, што выклікі, з якімі сутыкнулася супольнасць ЕГУ ў дадзены момант, толькі падкрэсліваюць значнасць місіі Універсітэта як для грамадзян Беларусі, так і для ўсіх свабодных і адкрытых грамадстваў па ўсім свеце.
У працэсе пошуку Рэктара ўдзельнічала 19 кандыдатаў з сямі краінаў. Многія з іх мелі высокую кваліфікацыю. Сямёра былі запрошаныя ў Вільню на суразмоўе з Пошукавым Камітэтам, выкладчыкамі і студэнтамі. Напрыканцы працэсу пошуку Кіроўная рада разглядала тры кандыдытуры: прафесара Дэвіда Поліка, доктара Аляксандра МІлінкевіча і прафесара Таццяны Шчытцовай.