Яшчэ тры інтэрнэт-пляцоўкі прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі

Міністэства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкімі фарміраваннямі тры анархісцкія інтэрнэт-рэсурсы. Гэта «Революционное действие», «Народная самооборона» і «Революцiйна дiя», паведамляе прэс-служба ведамства.

smartfon_0211.jpg

Раней МУС папярэджвала пра крымінальную адказнасць за падпіску і ўдзел у чатах і супольнасцях, якія будуць прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі.
Паводле «Еўрарадыё».