Яшчэ трох чалавек прызналі палітвязнямі ў Беларусі

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек — Юрыя Дрэка, Аляксандра Бажкова і Віктара Каліноўскага.

tyurma_kolyuchaya_provoloka1_870x579.jpg


Усе яны былі асуджаныя на абмежаванне волі або арышт па артыкуле аб хуліганстве за надпісы пратэснага характару на будынках, паведамляе REFORM.by са спасылкай на праваабаронцаў.

Праваабаронцы адзначаюць, што нанясенне надпісаў такога кшталту не з'яўляецца праявай хуліганства і вандалізму, яны не ўтрымліваюць мовы варожасці і нянавісці, а матэрыяльная шкода ад надпісаў мае сімвалічны характар.

«Змест надпісаў у кантэксце грамадска-палітычных падзей і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія праходзяць у краіне з лета 2020 года, сведчыць аб тым, што матывам іх нанясення было выказванне меркавання на грамадска значныя тэмы», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Агульная колькасць людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі, дасягнула 589 чалавек.