Яшчэ 15 чалавек прызнаныя палітвязнямі

Праваабарончая супольнасць сёння, 3 лютага, выступіла з адмысловай заявай наконт прызнання палітычнымі вязнямі чарговай групы затрыманых. Сярод іх Анатоль Латушка і Алена Гнаўк.

img_2814_logo_1_logo_1_1.jpg

Праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольнай заявай аб прызнанні 15 новых палітычных зняволеных.Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

Пераслед і пазбаўленне волі наступных асоб названы палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх праваабаронцы прызнаюць палітычнымі зняволенымі:

  1. Яраслаў Гебень, асуджаны па арт. 370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Мікіта Мурын асуджаны па арт. 370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Глеб Лёгкі асуджаны па арт. 370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Арцём Прыгажаеў асуджаны па арт. 370 КК за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Вольга Кукушкіна асуджаная па ч.1 арт. 368 КК за «абразу А.Лукашэнкі» да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Яўген Салаўёў, асуджаны па арт. 368 КК за «абразу А.Лукашэнкі» на 9 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  7. Алег Дмітрачэнка асуджаны па арт. 369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады» да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Павел Гваздоўскі асуджаны па арт. 369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады» да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  9. Андрэй Кругленя, асуджаны па арт. 369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады» да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  10. Алег Гаўрылаў узяты пад варту па абвінавачанні па арт. 367 КК за «паклёп на А.Лукашэнку»;

  11. Алена Гнаўк узятая пад варту па абвінавачанні па арт. 367, 369-1 КК за «паклёп на А.Лукашэнку» і «дыскрэдытацыю Беларусі»;

  12. Руслан Асятроў узяты пад варту па абвінавачанні па арт. 130 КК па «справе Зельцэра»;

  13. Сяргей Крэйда ўзяты пад варту па абвінавачанні па арт. 130 КК па «справе Зельцэра»;

  14. Алена Маліноўская ўзятая пад варту па падазрэнні па арт. 339 КК у «хуліганстве» — маляванні ў грамадскіх месцах герба «Пагоня»;

  15. Анатоль Латушка ўзяты пад варту па падазрэнні па арт.339 КК у « хуліганстве» — маляванні ў грамадскіх месцах герба «Пагоня».


    Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.

    Праваабарончая супольнасць патрабуе ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх. А таксама прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб ды спыніць усе раней распачатыя па гэтых артыкулах крымінальныя справы.