Яшчэ адзін вайсковец сіл спецаперацый самавольна пакінуў вайсковую частку

 Гэта ўжо другая з пачатку года крымінальная справа за самавольнае пакіданне часці, распачатая ў сілах спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі.



sapahi.jpg

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны, 19 студзеня камандзір 38-й асобнай мабільнай брыгады (Брэст) распачаў справу на падставе часткі 1 артыкула 445 Крымінальнага кодэкса (самавольнае пакіданне часці ці месца службы) у дачыненні да вайскоўца тэрміновай службы. 
У ноч на 20 студзеня гэты ваеннаслужачы быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў па падазрэнні ва ўчыненні супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да грамадзянскай асобы. Праводзіцца следства. 
Нагадаем, у пачатку студзеня па такім жа артыкуле была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да ваеннаслужачага 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння ў Мар'інай Горцы (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) Аляксандра Сушчыка. Ён пакінуў часць ноччу 3 студзеня. У дачыненні да маладога чалавека таксама расследуюцца дзве крымінальныя справы — на падставе арт. 445 КК (самавольнае пакіданне часці ці месца службы) і на падставе ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж). Паводле інфармацыі Мінабароны, 21-гадовы Сушчык пакінуў часць пасля таго, як яго засталі ў нарадзе з планшэтам.
БелаПАН