Яшчэ адзін неўязны пайшоў у адстаўку

 Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў генерал-маёра Валерыя Гайдукевіча. На яго месца прызначаны палкоўнік Юры Караеў.



2e7c6148_a31d_409e_b030_fb020aab72e0_w268_r1.jpg

Гайдукевіч быў камандуючым унутранымі войскамі. Ён звольнены ў запас па ўзросьце, паведамляе БЕЛТА.
Генерал Валерый Гайдукевіч з'яўляецца фігурантам «чорнага спісу» беларускіх чыноўнікаў, якім ЕС забараніў уезд на сваю тэрыторыю. Яго ўключылі ў гэты спіс 21 сакавіка 2011 году.
Яшчэ адзін фігурант «чорнага спісу», змагар з акцыямі апазіцыі, былы намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень быў арыштаваны ў снежні 2011 году. Яго абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай і хабарніцтве. Суд над ім пачнецца ў студзені 2013-га.
Сёлета ў студзені ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў быў вызвалены кіраўнік крымінальнай міліцыі Алег Пякарскі. Прычым звольнілі яго з фармулёўкай «за ўчыненне дзеянняў, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў». Пякарскі таксама ўваходзіць у спіс неўязных.

Паводле Радыё Свабода