J:МОРС выпусціў сінгл «Не помирай» на ўкраінскай мове (відэа)
Песня з'явілася на youtube-канале гурта.
У прадмове да песні гаворыцца:
— Гэты сiнгл на цудоўнай украінскай мове мы рыхтавалі адмыслова для нашага канцэрту ў Кіеве 14 лютага, які, на жаль, не адбыўся. З таго часу цалкам і незваротна змяніўся свет, змяніліся мы. Зараз, публікуючы песню, мы хочам выказаць подтрымку і салідарнасць з народам Украіны, які пакутуе і змагаецца за мір, за сваю зямлю, за свае жыццё ў несправядлівай і нікому не патрэбнай вайне. Тое, што вы зараз адчуваеце, не выправіць музыкай. Проста ведайце, што мы з вамі нашымі сэрцамі, думкамі і малітвамі!