Ізраільская амбасада ў Мінску аднаўляе працу пасля страйку
Сёння Ізраільская амбасада ў Мінску перапыніла страйк, паведамляе «Еўрарадыё».
1 лістапада аднаўляюць працу ўсе ізраільскія дыпмісіі за мяжой, перадае БЕЛТА. Яны страйкавалі з 30 кастрычніка.
Як распавядала Еўрарадыё, страйк пачаўся пасля таго, як Мінфін Ізраіля запатрабаваў з дыпламатаў вярнуць прадстаўнічыя выдаткі, не падмацаваныя квітанцыямі.
Паводле інфармацыі прэс-службы ізраільскага МЗС, 31 кастрычніка суд па працоўных канфліктаў выдаў часовую забарону на працяг страйка ў амбасадах і консульствах. Пастанова будзе дзейнічаць 25 дзён — за гэты час МЗС і Мінфін мусяць урэгуляваць рознагалоссі.