Іспанскі візавы цэнтр у Мінску прыпыняе прыём дакументаў

Адпаведную аб'яву выпусціла Консульства Каралеўства Іспаніі ў Маскве.

7a2ddb949be0d5d9c6bd2852a72c48fe.jpeg

Іспанскі візавы цэнтр у Мінску прыпыняе прыём дакументаў на атрыманне віз. Прычыны гэтага не паведамляюцца.
Таксама карэктуецца праца візавага цэнтра ў Маскве.
«У сувязі з надыходзячымі святочнымі днямі і ўведзеным лакдаўнам урада РФ візавы цэнтр Іспаніі не будзе прымаць і выдаваць дакументы ў наступныя дні: 1 лістапада 2021 і ў перыяд з 3 па 7 лістапада 2021 года. Цэнтр адновіць сваю працу 8 лістапада», гаворыцца ў паведамленні Цэнтра ў тэлеграме.