Хутка і ў Брэсце: А1 і «Інклюзіўны барыста» адкрыюць яшчэ адну кавярню з супрацоўнікамі-вазочнікамі

Сумесны праект A1 і сеткі кавярняў "Iнклюзіўны барыста" з супрацоўнікамі-возочнікамі выходзіць у рэгіёны. Першая цалкам інклюзіўная ўстанова з'явіцца ў Брэсце — у цэнтры продажаў А1 на праспекце Машэрава, 17. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў генеральны дырэктар А1 Гельмут Дуз.

komanda_ib.jpg

Першая кава-кропка "Інклюзіўны барыста" ў флагманскай краме А1 пачала працу ў лістападзе 2020 года і за гэты час, мяркуючы па чэргах, стала даволі папулярнай у мінчан.
Аб адкрыцці новай установы ў Брэсце напісаў у сваім у Facebook генеральны дырэктар А1 Гельмут Дуз. Ён адзначыў, што тэлекам-аператар пастаянна працуе над тым, каб тэма інклюзіі і грамадства роўных магчымасцяў развівалася і ўнутры кампаніі. Акрамя стварэння безбар'ернага асяроддзя ў офісах і цэнтрах продажаў А1, кампанія адкрыта для працаўладкавання супрацоўнікаў незалежна ад іх фізічных асаблівасцяў.
З канца студзеня "Iнклюзіўны барыста" і А1 шукаюць супрацоўнікаў для новай кавярні. Вопыт ад суіскальнікаў не патрабуецца, прафесіі іх навучаць у “Акадэміі барыста”. Анкеты запоўнілі ўжо больш за 50 кандыдатаў, збор заявак працягнецца да 10 лютага ўключна. Стаць "студэнтам" “Акадэміі” могуць людзі з рознымі фізічнымі асаблівасцямі. Але, галоўная задача праекта "Інклюзіўны барыста" — працаўладкаванне людзей з самай складанай формай інваліднасці, таму ў кавярню ў Брэсце, перш за ўсё, шукаюць вазочнікаў.
"Калі па выніках навучання наш выбар спыніцца на іншагароднім супрацоўніку, мы дапаможам яму з пераездам і жыллём. Для любога чалавека гэта вельмі важны і складаны крок — змяніць месца жыхарства і звыклы лад жыцця. Мы разумеем гэта і гатовыя падтрымаць сваіх будучых работнікў. Спробы адкрыць кавярні ў рэгіёнах у нас былі і да гэтага», – адзначае Аляксандр Аўдзевіч, заснавальнік сеткі кавярняў “Інклюзіўны барыста". — Але толькі цяпер, з такім партнёрам як А1, мы ўпэўненыя, што наша новая кавярня будзе запатрабавана і мы гарантуем будучым супрацоўнікам, што іх жыццё зменіцца ў лепшы бок".

_mg_7592.jpg


Адкрыццё кавярні ў Брэсце запланавана на сакавік. Праектавала яе архітэктар Таццяна Цярэшчанка, якая стварала дызайн і прадумвала функцыянал дзвюх папярэдніх кавярняў у Мінску. Для таго, каб барыста на вазку маглі лёгка дацягнуцца да шафы і паліцаў, Таццяне прыйшлося вымяраць кожнага рулеткай. Дэталёва прадумана арганізацыя працоўнай прасторы для інклюзіўных барыста і ў брэсцкай краме А1. У стойку эрганамічна ўбудаваныя і кава-машына, і вітрына, і касавы апарат, — усё, каб абслугоўваць кліентаў было хутка і зручна.
З навінак — тут з'явіцца новы лагатып, з шыльды наведвальнікам будзе ўсміхацца дырэктар сеткі — Вася Паўлікаў. Мінскія госці кавярні лічаць Васю своеасаблівым сімвалам і талісманам “Інклюзіўнага барыста”, таму і ў Брэсце кавярня будзе “пад наглядам” дырэктара Васі. Гатаваць каву барыста будуць у фірмовыя кубачкі з гісторыямі каманды.