Гучныя звальненні ў Оперным тэатры
З Опернага тэатру звальняюць дзеячаў культуры, якія публічна выказаліся супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі.
Паводле інфармацыі by_culture, з Опернага тэатру звольнілі першую скрыпку сімфанічнага аркестра Рэгіну Саркісаву, якая падпісала ліст дзеячаў культуры, а таксама скрыпачку Алу Джыган і альтыстку Аляксандру Пацёміну.
Учора перад пачаткам спектаклю яны выказаліся са сцэны супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі.
Таксама 28 кастрычніка стала вядома пра звальненне дырыжора Вялікага тэатру Андрэя Галанава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і ўладальніка медалю Францішка Скарыны.
Меркаваная прычына — удзел у звароце культурных дзеячаў з нагоды ўльтыматуму.