Група каналаў Сцяпана Пуцілы прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй

Пра такое рашэнне паведамляе Генпракуратура Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.

20200814183043_4922.webp


Генпракуратура нагадвае, што з 8 красавіка 2022 года «дзейнасць арганізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забароненая».

henprak.jpg

Сілавікі лічаць, што ў выніку дзейнасці тэлеграм-каналаў Сцяпана Пуцілы «на тэрыторыі краіны былі ўчыненыя акты тэрарызму і іншыя злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, мелі месца масавыя беспарадкі». Прынамсі, такім чынам тлумачыцца, чаму тэлеграм-каналы з экстрэмісцкіх былі пераведзеныя ў шэрагі «тэрарыстычных арганізацый».

Таксама «генеральная пракуратура звяртае ўвагу на тое, што любы ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі пацягне за сабой наступленне крымінальнай адказнасці».