“Гроднапрамбуд” прызнаны найбольш прыбытковым гродзенскім прадпрыемствам
Дзейнасць беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў (за выключэннем банкаў) прааналізавала міністэрства фінансаў. Па выніках 9 месяцаў 2012 года самай прыбытковай кампаніяй прызнаная “Беларуськалій з чыстым прыбыткам 6,1 трыльёна рублёў.
“Нафтан зарабіў 2,7 трыльёны рублёў, 2,5 трыльёна — публічная кампанія “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь.
На 4-м месцы — Мазырскі НПЗ з прыбыткам 1,8 трыльёна за 9 месяцаў, на 5-м — МАЗ (1,1 трыльёна чыстага прыбытку).
Далей ідуць Беларускі аўтамабільны завод (886,67 мільярда рублёў), “Белшына (715,67 мільярда), “Гомельтранснафта Дружба (681,45 мільярда).
Завяршаюць спіс найбольш прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў — гродзенскія.
“Гроднапрамбуд за 9 месяцаў 2012 года зарабіў 437 мільярдаў рублёў, “Гродна Азот — 372, 9 мільярда, “Гродзенская табачная фабрыка “Нёман займае 11-е месца з 355 мільярдамі прыбытку.