Грамадзянін ці не? Праверка на прыналежнасць да беларускага грамадзянства Тадэвуша Кандрусевіча працягваецца

Міністэрства ўнутраных спраў завяршае праверку кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча на прыналежнасць да беларускага грамадзянства. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY

Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY


— Праверка пакуль не завершана, але хутка скончым, — удакладніў Аляксей Бягун. На пытанне, ці не пазбавілі Тадэвуша Кандрусевіча Грамадзянства, прадстаўнік МУС адказаў, што не.
— Рашэнні па гэтым пытанні яшчэ няма.
Нагадаем, пашпарт кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі быў прызнаны несапраўдным з-за праверкі яго прыналежнасці да беларускага грамадзянства, аднак самога грамадзянства нашай краіны ён пазбаўлены не быў. МУС раней паведамлялі, што пачалі праверку прыналежнасці Кандрусевіча да грамадзянства Беларусі і пададзеных ім дакументаў пры праходжанні працэдуры натуралізацыі.
Нагадаем, кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча 31 жніўня не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы, прычым без тлумачэння прычын. Пазней Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю, заявіўшы, што каталіцкі іерарх выехаў з нашай краіны для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь і трапіў у спіс неўязных, які з'яўляецца агульным для Беларусі і Расіі. Ён таксама паведаміў, што з'явілася інфармацыя аб наяўнасці ў Кандрусевіча, акрамя беларускага, грамадзянства іншай краіны.
Пацікавіліся ў прадстаўніка МУС, ці можна праверыць онлайн, ці ўязны ты ў краіну, як у выпадку з невыязнымі. Высветлілася, што не. Можна толькі падаць запыт у МУС, калі ёсць сумневы, да прыкладу, у сапраўднасці сваіх дакументаў.
Пры гэтым прадстаўнік МУС удакладніў, што права грамадзян Беларусі на ўезд на тэрыторыю краіны не абмежавана Канстытуцыяй.