Гітарысту гурта «Ляпис Трубецкой» Руслану Уладыку ўсталявалі помнік на могілках
Пра гэта распавядае «Еўрарадыё».
Гітарысту гурта «Ляпис Трубецкой» Руслану Уладыку ўсталявалі помнік на могілках у вёсцы Апчак Мінскага раёна. На помнік трапіў здымак з фотасесіі прысвечанай выхаду альбома «Золотые яйцы».
Руслан «Пан» Уладыка памёр 19 студзеня 2020-га. Летам 2019-га яго моцна збілі: музыка некалькі месяцаў прабыў у коме, з якой так і не выйшаў. Мужчыну, які збіў Уладыку, асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму.