Газ і электрычнасць зноў даражэюць
З 1 лютага ўводзіцца дыферэнцыяваная аплата за электраэнергію і газ. Адначасова падвышаюцца тарыфы на аплату гэтых энэрганосьбітаў.

У Беларусі з 1 лютага 2013 г ўводзіцца дыферэнцыяваная аплата за электраэнергію і газазабеспячэнне. Цяпер будзе дзейнічаць трохступеньчатая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб'ёмаў спажывання. Так, для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных электрычнымі плітамі, пры штомесячным спажыванні да 250 кВт∙г электраэнергіі аплата будзе праводзіцца па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам.
Пры спажыванні ад 250 да 400 кВт∙г уключна — па ўстаноўленых тарыфах з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфыў, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна
абгрунтаваных затрат. Калі спажыванне электраэнергіі перавышае 400 кВт∙г у месяц, аплата будзе адбывацца па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат.
Для тых, чые дамы не абсталяваны электрычнымі плітамі, за некаторымі выключэннямі, прадугледжана аналагічная сістэма аплаты электраэнергіі. Так, пры штомесячным спажыванні да 150 кВт∙г — па ўстаноўленых тарыфах, ад 150 да 300 кВт∙г уключна — па тарыфах з павышаючым каэфіцыентам 1,3, больш за 300 кВт∙г — па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў.
Для грамадзян, чые дамы не абсталяваны электраплітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэння прыродным газам, пры спажыванні да 300 кВт∙г уключна прадугледжана аплата
па ўстаноўленых тарыфах, больш за 300 кВт∙г — па тарыфах з павышаючым каэфіцыентам 1,3.
Пералічаны вышэй парадак аплаты не распаўсюджваецца на шматдзетныя сем'і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу; сем'і, якія выхоўваюць дзяцей, дзе абодва бацькі ў поўнай сям'і (адзiны з
бацькоў у няпоўнай сям'і) з'яўляюцца інвалідамі I і II групы, а таксама ў якіх адзін з бацькоў у поўнай сям'і з'яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім
і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам; няпоўныя сем'і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда; грамадзян, якія ажыццяўляюць разлікі за электрычную энергію па ўстаноўленых у адпаведнасці
з заканадаўствам дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфаў. Гэта не распаўсюджваецца таксама на аб'ёмы электрычнай энергіі, спажытай стацыянарна ўсталяванымі электрапрыёмнікамі
(электракатламі) з далучанай магутнасцю больш за 5 кВт для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
У адпаведнасці з дадзенай пастановай, грамадзяне, жылыя дамы (кватэры) якіх аснашчаны шматтарыфнымі электроннымі прыборамі ўліку электрычнай энергіі і аўтаматызаванымі сістэмамі кантролю і ўліку
электраэнергіі, будуць аплочваць па выбару, зыходзячы з дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфаў або аднаставачнага тарыфу з улікам парадку аплаты, прадугледжанага ў пастанове.
Плата за паслугі электразабеспячэння з грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных прыборамі індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі, у адпаведнасці з дакументам, будзе
спаганяцца па ўсталяваным заканадаўствам тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне (уступае ў сілу з 1 ліпеня 2013 года).
Што ж тычыцца аплаты за паслугі газазабеспячэння, то, згодна з пастановай, з грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі і
прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, аплата будзе спаганяцца штомесяц у залежнасці ад гадавых аб'ёмаў яго спажывання, якія вылічваюцца з нарастаючым вынікам штогод з 1 студзеня.
Таксама з 1 лютага, згодна пастанове Савета Міністраў, выраслі тарыфы на энергарэсурсы. Згодна з дакументам, электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку
электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе будзе каштаваць 324,9 рублёў за 1 кВт∙г, па дыферэнцыраваным тарыфе — 227, 4 за 1 кВт∙г у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 649, 8
за кВт∙г у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.
Электраэнергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт падаражэе да 382, 4 рублёў за 1 кВт∙г у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00
і да 1147, 2 рублі за 1 кВт∙г у астатні час сутак.
Электрычная энергія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе з 1 лютага абыйдзецца жыхарам рэспублікі ў 382, 4 рублі за 1 кВт∙г, па дыферэнцыраваных тарыфах 267, 7 за 1
кВт∙г у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 764, 8 за 1 кВт∙г у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.
Апошні раз тарыфы на электраэнергію для насельніцтва былі падвышаныя з 1 студзеня 2013 года.
Падрыхтавана па інфармацыі БелТА