Грошы на вецер
Здаецца, у маім родным Бялыніцкім раёне чыноўнікі папросту не ведаюць, куды б яшчэ патраціць грошы падаткаплацельшчыкаў. Пры тым, што больш за палову бюджэту раёна складаюць датацыі з дзяржбюджэту.
Здаецца, у маім родным Бялыніцкім раёне чыноўнікі папросту не ведаюць, куды б яшчэ патраціць грошы падаткаплацельшчыкаў. Пры тым, што больш за палову бюджэту раёна складаюць датацыі з
дзяржбюджэту.
Два гады таму ў маёй роднай вёсцы Вялікая Машчаніца быў адчынены новы дзіцячы садок. ААТ “Новая Друць выдзеліла памяшканне — звычайны жылы дом на дзве кватэры. Бялыніцкі
РАНА затраціў амаль 80 мільёнаў рублёў на яго прыстасаванне да дзіцячых патрэб, і 3 студзеня 2008 года садок упершыню сустрэў дзяцей. Гэтыя дзеткі раней былі вымушаны ездзіць у садок № 5 у Бялынічы,
бо ў Машчаніцы дзіцячы садок быў зачынены для капітальнага рамонту яшчэ ў 2000 годзе, пасля яго пакрысе пачалі расцягваць мясцовыя жыхары, і ўрэшце, па беларускай звычцы апошніх часоў, закапалі ў
зямлю, каб не мазоліў вочы вялікаму начальству.
Пасля адкрыцця новага садка пра гэту шчаслівую для Машчаніцы падзею паведамілі шматлікія дзяржаўныя газеты, прыязджала нават дзяржаўнае тэлебачанне. І толькі газета “Паходня адразу
ж задала шэраг пытанняў чыноўнікам з Бялыніцкага РАНА. Напрыклад, навошта было прыстасоўваць новае памяшканне і выкідваць процьму грошай, калі Машчаніцкая школа напалову пустая? Раней у школе
вучылася больш за пяцьсот вучняў, зараз — крыху больш за восемдзесят. Тым больш, што побач са школай быў выдатны будынак інтэрната, які патрабаваў толькі невялікага рамонту, але яго чамусьці
разбурылі, спалілі і закапалі ў зямлю. І яшчэ на які час хопіць месцаў для дзетак у новым садку на 14 дзяцей, калі ў аграгарадку Машчаніца пастаянна павялічваецца колькасць маладых сямей з маленькімі
дзецьмі? Адказу, зразумела, ніхто не атрымаў.
І вось ужо тры месяцы дзевяць дзетак з аграгарадка Машчаніца зноў возяць па холаду і слоце ў дзіцячы садок № 2 у Бялынічы. Кожны дзень аўтобус РАНА спальвае бензін, плаціць кіроўцу і суправаджаючай
выхавальніцы. Таму што ў Машчаніцкім дзіцячым садку няма месцаў.
Не адстаюць ад кіраўнікоў РАНА і нашы медыкі. Тры месяцы таму ў Машчаніцы пераехаў у новае памяшканне ФАП, для яго быў пабудаваны адмысловы будынак. Здаецца, гэтаму можна толькі радавацца. Але не
зусім зразумела, навошта было выкідваць у мінулым годзе некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёў грошай на рамонт амбулаторыі ў Машчаніцы, калі планаваўся гэты пераезд? Няўжо ў бялыніцкіх медыкаў вельмі
шмат лішніх грошай? Зараз будынак стаіць зачынены, і не здзіўлюся, калі яго вельмі хутка пачнуць расцягваць, як амаль цалкам расцягнулі былыя памяшканні Машчаніцкай бальніцы.
Быццам бы плануецца, што ў далейшым памяшканне будзе выкарыстоўваць ААТ “Новая Друць, якое размесціць там цэх па перапрацоўцы мяса. Але для таго, каб запусціць гэты цэх, патрэбна
яшчэ пабудаваць ачышчальныя збудаванні.