Гродна — чацвёрты горад, чые прадпрыемствы найбольш забруджваюць паветра
Летась прадпрыемствы Гродзенскай вобласці выкінулі ў атмасфернае паветра каля 45 тысяч тон шкодных рэчываў. Гэта на 1,8% менш, чым у 2010 годзе і каля 12% ад агульнага аб’ёму выкідаў па краіне. У пяцёрцы гарадоў з найбольшымі аб’ёмамі выкідаў ад прадпрыемстваў — Наваполацк, Мінск, Новалукомль, Гродна, Гомель.
Летась прадпрыемствы Гродзенскай вобласці выкінулі ў атмасфернае паветра каля 45 тысяч тон шкодных рэчываў.
Гэта на 1,8% менш, чым у 2010 годзе і каля 12% ад агульнага аб’ёму выкідаў па краіне.
У пяцёрцы гарадоў з найбольшымі аб’ёмамі выкідаў ад прадпрыемстваў — Наваполацк, Мінск, Новалукомль, Гродна, Гомель.
Паводле Белстату, у 2011 годзе агульны аб’ём шкодных выкідаў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц (прадпрыемствы, арганізацыі і г.д.) склаў 370, 9 тысяч тон. Гэта на 1,7% менш у параўнанні з 2010 годам, што абумоўлена зніжэннем долі выкарыстання мазута.
У структуры выкідаў ад прадпрыемстваў на першым месцы аксід вугляроду — 19,9%, немятанавыя лятучыя арганічныя спалучэнні — 18,1%, вуглевадароды — 17,2, дыяксід азоту — 14,2%, дыяксід серы — 11,9% і цвёрдыя рэчывы — 10,7%.
У Гродзенскай вобласці 88% мінулагодніх шкодных выкідаў улоўлена і абясшкоджана газаачышчальнымі збудаваннямі, ва ўсёй Беларусі — каля 90%.
Паводле “Твой стыль