Германія на XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў гэтым годзе (8–12 лютага) свае стэнды прадставяць Пасольства Германіі і Інстытут імя Гётэ.

На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў гэтым годзе (8–12 лютага) свае стэнды прадставяць Пасольства Германіі і Інстытут імя Гётэ.

Акрамя мастацкіх альбомаў і бібліяфільных выданняў класічных твораў будзе паказаны шырокі спектр сучаснай літаратуры: новая нямецкая белетрыстыка, нямецкія кнігі ў перакладзе на беларускую мову, кнігі для дзяцей і моладзі, кнігі аб Германіі, мастацтве, фатаграфіі і архітэктуры, спецыялізаваная літаратура па юрыспрудэнцыі, палітыцы, эканоміцы, а таксама розныя друкаваныя і аўдыё-візуальныя выданні для вывучэння і навучання нямецкай мове ў якасці замежнай.

Праграма:

Прэзентацыя праекта Інстытута імя Гётэ ў Мінску «Медыя-аўтобус DeutschExpress». Медыя-аўтобус — гэта бібліятэка на колах, якая прадстаўляе магчымасць чытачам у Баранавічах, Маладзечне і Бабруйску ўзяць дадому друкаваныя і аўдыё-візуальныя выданні на нямецкай мове. Яны выдаюцца ў медыя-аўтобусе ў пэўныя дні перад уваходам у мясцовыя бібліятэкі.
8 лютага, 12.00–19.00 каля ўваходу ў «БелЭкспа», вул. Янкі Купалы, 27

Перадача Пасольствам Германіі часткі прадстаўленых у экспазіцыі кніг у падарунак шэрагу беларускіх партнёрскіх арганізацый і ўстаноў. Тым самым Пасольства Германіі падтрымлівае ўстановы, якія на працягу многіх гадоў садзейнічаюць распаўсюджванню нямецкай мовы і культуры. У гэтым годзе кнігі для дзяцей і моладзі будуць перададзены мінскай гімназіі № 20, а спецыялізаваная літаратура — бібліятэцы Інстытута нямецкіх даследаванняў (IfD)пры БДУ.
9 лютага, 17.00, германскі стэнд на выставе-кірмашы

Прэзентацыя кнігі «У невядомых сусветах: Сучасная нямецкая літаратура». Анталогія «У невядомых сусветах» — гэта збор кароткіх тэкстаў нямецкіх аўтараў, якія былі перакладзены на нямецкую мову студэнтамі-германістамі з Мазыра, Гомеля, Гродна і Мінска. Пад кіраўніцтвам спецыялістаў удзельнікі праекта займаліся пытаннямі тэорыі перакладу і выкарыстоўвалі свае новыя веды пры рабоце з творамі Дорыс Дзёры, Інга Шульцэ, Уладзіміра Камінэра і іншых. Інстытут ім. Гётэ і Германская служба акадэмічных абменаў падтрымалі гэты захапляльны праект. Кніга выйдзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» (мерапрыемства на нямецкай і беларускай/рускай мовах).
10 лютага, 17.00, германскі стэнд на выставе-кірмашы

Подыумная дыскусія «Літаратура без межаў» з удзелам Катарыны Рабэ, рэдактара аддзела ўсходнееўрапейскай літаратуры выдавецтва «Suhrkamp Verlag» (на нямецкай і беларускай мовах).
10 лютага , 19.00, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37А

«Дзіцячы дзень»:
з 11.00 да 13.00     Краіназнаўчая віктарына (на нямецкай мове, уваход вольны)
з 13.00 да 15.00     Гульні для дзяцей школьнага ўзросту (на нямецкай мове, уваход вольны)
12 лютага, германскі стэнд на выставе-кірмашы

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у сферы культуры і адукацыі будуць гатовыя адказаць на пытанні наведвальнікаў на германскім стэндзе:

08 лютага,  13.00–17.00:     Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) і Фонд імя Роберта Боша (RBS)

10. лютага, 11.00–17.00      Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

11 лютага,  10.00–17.00      Цэнтральнае ўпраўленне па справах школьнай нямецкай адукацыі за мяжой (ZfA)

11 лютага,  17.00–19.00      Deutscher Volkshochschul-Verband e. V. (dvv) (Нямецкая асацыяцыя народных універсітэтаў)

Дадатковая інфармацыя
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 8 па 12 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Янкі Купалы, 27).

Адкрыццё: серада, 08 лютага, а 12.00.

Часы працы германскага стэнда:
серада, 8 лютага: 12.00-19.00;
чацвер — субота, 09 – 11 лютага: 10.00-19.00;
нядзеля, 12 лютага: 10.00-15.00.

Стэнды Пасольства Германіі і Інстытута ім. Гётэ знаходзяцца ў пярэдняй левай частцы выставачнага цэнтра (стэнды № A15 і № A6).

Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску