Фотафакт. У адным з двароў Новай Баравой паставілі зарадку для электрамабіляў

"Пабачылі сёння запраўку для электрамабіляў у сваім двары", — паведамілі жыхары Новай Баравой.

baravaya.jpg


У красавіку дырэктарка ГК "Астодевелопмент" Святлана Шэўлік расказвала жыхарам Новай Баравой: "У Сасновым квартале будуць знаходзіцца 4 зарадныя станцыі для электрамабіляў на пласкасных стаянках і дзве станцыі ў падземным паркінгу. Першыя электразапраўкі з'явяцца побач з жылымі дамамі №7 і 8. Ужо ў ліпені яны будуць запушчаныя ў Новай Баравой. Аб усіх тэхнічных параметрах мы паведамім дадаткова".
Паводле TUT.BY