Фэст экскурсаводаў у Гродне перанесены

Фэст экскурсаводаў у гэтыя ўікэнды ў Гродне перанесены. Прычынай сталі папярэджанні праваахоўнікамі гідаў, што іх бясплатныя экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі.

Каардынатарка фэсту Тацяна Касатая вымушана была ў апошнія гадзіны папярэджваць патэнцыйных удзельнікаў фэста, што дзеля іх жа бяспекі мерапрыемства перанесена.

- Беларускі камітэт міжнароднай рады па помніках і мясцінах па ўсёй Беларусі арганізоўвае фэст экскурсаводаў ужо трэці раз запар. Экскурсіі праводзяцца ва ўсіх беларускіх гарадах. Толькі ў Гродне былі атрыманы папярэджанні, каб фэст не адбыўся. Ён пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Усе экскурсіі будзем праводзіць увечары, у зручны для людзей час. Канешне, усё гэта будзе ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.
Фармальна, экскурсаводы ніякіх афіцыйных папярэджанняў не атрымалі. Міліцыянты іх проста прыстрашылі. Да якой ступені абсурдныя паводзіны ўладаў могуць дайсці - ня ведае цяпер ніхто. Здзіўляе, што такія рэспубліканскія фэсты ўзгоднены арганізатарам - Беларускім камітэтам міжнароднай рады па помніках і мясцінах - з Міністэрствам культуры Беларусі. Мясцовай жа вертыкалі патрэбны асаблівы дазвол.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна