Facebook з 1 студзеня зможа перадаваць персанальныя дадзеныя грамадзян без іх дазволу

З 1 студзеня 2015 года сацыяльная сетка Facebook уводзіць у дзеянне новую палітыку, якая дазваляе перадаваць дадзеныя трэцім асобам без спецыяльнага дазволу, нагадвае www.kommersant.ru.



facebook_security.jpg

Паводле паведамленняў кампаніі, той, хто працягне карыстацца сацсеткай і яе сервісамі пасля 1 студзеня, будуць згодныя з новаўвядзеннямі па змаўчанні.

Удакладняецца, што Facebook будзе дзяліцца інфармацыяй з рэкламным і аналітычнымі кампаніямі, аператарамі сувязі і іншымі пастаўшчыкамі паслуг, а таксама уладальнікамі інтэрнэт-сайтаў і праграмаў для мабільных прылад. Facebook таксама перадасць дадзеныя карыстальнікаў дзяржаўным органам, калі палічыць, што іх запыт юрыдычна абгрунтаваны.

Спіс персанальных даных уключае ў сябе актыўнасць людзей у сацсетках: апублікаваныя пасты, перапіску з іншымі карыстальнікам, дадзеныя пра месцазнаходжанне чалавека, асабістыя дадзеныя пры рэгістрацыі самога карыстальніка і асоб, якія маюць зносіны з ім.