Эстонская кампанія ініцыюе будаўніцтва спа-комплексу на Аўгустоўскім канале

Гатэльны комплекс будзе створаны ў раёне вёскі Прывалка на тэрыторыі рэкрэацыйнага парка, які ўваходзіць у Свабодную эканамічную зону.



get_img7.jpg

У межах развіцця турыстычна-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал прапануецца рэалізацыя інвестпраекта па стварэнні гастэльнага спа-комплексу катэгорыі "medical Spa", які аб’яднае водны цэнтр і wellness з поўным абслугоўваннем.

Эстонская кампанія Cap Holding распрацавала праектную дакументацыю і бізнэс-план праекта, а цяпер шукае партнёра для яго рэалізацыі. Для стварэння спа-гатэля неабходныя 14 мільёнаў еўра інвестыцый. Пры гэтым стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры будзе фінансавацца за кошт сродкаў дзяржаўнай інвестпраграмы і мясцовага бюджэту.

Прапануецца будаўніцтва гатэльнага комплексу на 109 нумароў, аздараўленчага комплексу, тэніснага корта, рэстараннага комплексу, воднага цэнтра і канферэнц-цэнтру.

Пляцоўка пад будаўніцтва знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскай пушчы, багатай слабамінералізаванымі падземнымі і крынічнымі водамі, запасамі сапрапелевых і лекавых гразяў.

t-styl.info