Электразваршчык заводу «Гроднапрамбуд» Яўген Назарэвіч стаў чэмпіёнам свету ў гіравым спорце
Ён атрымаў перамогу ў нямецкім Гамбургу, дзе сабралася больш за 100 спартсменаў з дзясяткаў краін.
За тры хвіліны ён падняў над гіру вагай 32 кг 81 раз. У складзе каманды Беларусі Яўген стаў яшчэ і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету.

Завод ЖБК ААТ «Гроднапрамбуд» вылучыў Яўгену месца для трэніровак, дзе той трэніруецца праз дзень. Хоць від спорту, якім займаецца чэмпіён, не занадта папулярны ў нашай краіне (пакуль нават не створана абласная федэрацыя), 30-гадовы Яўген лічыць занятак гіравым спортам выдатным хобі. Акрамя таго, ён трэніруе пачаткоўцаў-гіравікоў.
Паводле сайта “Твой стыль
Фота газеты «ГП»