Электрабусы могуць з’явіцца на вуліцах Брэста ў пачатку 2019 года
Электробусы могуць з’явіцца на вуліцах Брэста ў год тысячагоддзя горада, паведаміў начальнік упраўлення эканомікі гарвыканкама Аляксандр Прадун.
У абласны цэнтр плануецца паставіць чатыры электрабуса вытворчасці «Белкамунмаша». «Гэта інавацыйны праект, звязаны з праектам экалагічна прывабнага горада «СімбіяСіці». Адна з яго падпраграм тычыцца стварэння ў Брэсце такой сістэмы руху грамадскага транспарту, каб мінімізаваць выкіды ў раёнах з найбольшай навалай аўтамабіляў. Мы вывучылі еўрапейскі досвед і спынілі свой выбар на электрабусах начнога сілкавання. Іх запас ходу разлічаны на 200-240 км», — растлумачыў Аляксандр Прадун.
Новы маршрут, даўжыня якога складзе крыху больш за 10 км, праляжа праз цэнтральную частку Брэста. Электрабусы будуць рухацца ад новага аўтавакзала на вул. Арджанікідзэ да праспекта Машэрава, затым па вул. Маскоўскай да канцавога прыпынка на вул. Лакціёнава. «Там знаходзяцца густанаселеныя раёны з вялікай інтэнсовасцю руху машын, размяшчаюцца паркі і скверы. Таму важна вырашыць экалагічнае пытанне. Таксама гаворка ідзе пра імідж. Брэст — турыстычна прывабны горад. Мы хочам, каб нашы госці перасоўваліся на сучасным грамадскім транспарце», — дадаў суразмоўца .
Электрабусы будуць аформлены ў бела-сініх колерах, у тон сцягу і гербу Брэста. Плануецца, што машыны прыбудуць у абласны цэнтр у пачатку 2019 года.
Паводле БелТА