Экстрэмістаў робіцца ўсё больш
«Чай з малинавым варэннем» і КУКУ.ОRG былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».
Таксама
папоўніўся і Спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суд Ленінскага раёна Мінска 26
красавіка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі прадукцыю telegram-канала «Серебрянка 9 + Чат арки» і яго
лагатып.
Таксама ў Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» па рашэнні суда Крупскага раёна ад 22 красавіка ўнеслі асабістую старонку ў «Аднакласніках» мужа і жонкі з Крупак Аляксандра і Ганны Бандарэнак. У іх у сябрах на старонцы былі 748 чалавек.