Эдуарда Лобава пераводзяць у Івацэвіцкую калонію
Інфармацыю пра тое, што яе сына вывозяць з СІЗА №1( Валадарка) у Мінску, Марына Лобава даведалася выпадкова: “Я сёння перадавала Эдуарду адзежу для турэмных працаў і спыталася, калі будзе прызначана дата пераводу сына ў калонію. Да майго вялікага здзіўлення, супрацоўнік Валадаркі адказаў, што этапаванне адбудзецца сёння ўночы ці заўтра зранку. Эдуарда адвязуць у Івацэвіцкую калонію.
Інфармацыю пра тое, што яе сына вывозяць з СІЗА №1( Валадарка) у Мінску, Марына Лобава даведалася выпадкова: “Я сёння перадавала Эдуарду адзежу для турэмных працаў і спыталася,
калі будзе прызначана дата пераводу сына ў калонію. Да майго вялікага здзіўлення, супрацоўнік Валадаркі адказаў, што этапаванне адбудзецца сёння ўночы ці заўтра зранку. Эдуарда адвязуць у Івацэвіцкую
калонію.
Паводле заканадаўства, вязня этапуюць у месца адбыцця пакарання пасля разгляду касацыйнай скаргі альбо раней пры ўмове, што вязень асабіста напісаў адпаведную заяву. Як раней паведамляў
“Новы Час, Лобаў адмовіўся пісаць заяву на датэрміновае этапаванне. “Мне сказалі, што Валадарка перапоўненая, таму Эдзіка прымусова пераводзяць да разгляду
скаргі, -- гаворыць Марына Лобава. Касацыйная скарга ўжо прынятая Мінскім гарадскім судом і будзе разгледжаная цягам месяца.
Цяпер у Івацэвіцкай калоніі (Брэсцкая вобласць) адбывае пакаранне прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, а раней вязнем гэтым калоніі быў іншы бізнэсовец Валер
Леванеўскі.