Дзяржаўную мову — на дзяржаўны канал
Кіраўніцтва грамадскага аб’яднання Таварыства беларускай мовы даслала кіраўніцтву Белдзяржтэлерадыёкампаніі заяву «Аб вяртанні дзяржаўнай беларускай мовы на экраны БТ», дзе заклікае вярнуць мову карэннага насельніцтва ў тэлеэфір.
Кіраўніцтва грамадскага аб’яднання Таварыства беларускай мовы даслала кіраўніцтву Белдзяржтэлерадыёкампаніі заяву «Аб вяртанні дзяржаўнай беларускай мовы на экраны
БТ», дзе заклікае вярнуць мову карэннага насельніцтва ў тэлеэфір.
«У апошнія гады беларуская мова выцеснена з усіх тэлеканалаў Беларускай дзяржтэлекампаніі. Атрымліваецца, што ў незалежнай дзяржаве — Рэспубліцы Беларусь — няма
дзяржаўнага ўласнабеларускага тэлебачання, мова карэннага насельніцтва ў тэлеэфіры практычна адсутнічае. Такую сітуацыю нельга разглядаць іначай як дыскрымінацыю беларусаў па мове, што
з’яўляецца грубым парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Між тым, у суседняй з намі Расіі ў ліпені 2008 года прынята ўрадавая пастанова пра ахову і пашырэнне рускай мовы. Цікавай з’яўляецца моўная практыка ў Казахстане, дзе руская мова мае
статус афіцыйнай. Тэлебачанне ў Казахстане прадугледжвае вяшчанне на дзяржаўнай казахскай мове не менш за палову эфірнага часу на кожным канале.
Рада ТБМ лічыць, што ў перадачах дзяржаўнага тэлебачання Беларусі беларуская мова павінна гучаць не менш за палову эфірнага часу і неабходна неадкладна распрацаваць Закон пра абарону і пашырэнне
беларускай мовы, і каб прыняць яго да пачатку дзеяння новых арфаграфічных правілаў. Гэта паспрыяе ўмацаванню незалежнасці Рэспублікі Беларусь і надасць дынамікі яе духоўнаму і культурнаму
адраджэнню», — гаворыцца ў заяве.