Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры
Ад імя дзяржаўных уладаў на цырымоніі асвячэння прысутнічаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей.
У важнай падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла прынялі ўдзел усе прадстаўнікі епіскапату Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і прадстаўнікі манаскіх
супольнасцяў.
Апостальская Нунцыятура будзе пабудавана ў цэнтры Мінска па праекце архітэктара Паола Руджэра. Прысутныя госці ўдзельнічалі ў цырымоніі падпісання акта аб будаўніцтве — дакумента, які
ўрачыста распачынае будаўніцтва, закладку. Пасля падпісання дакумент быў змешчаны ў металічную капсулу і ўмураваны. Урачыстую падзею ўпрыгожваў хор парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, якая
знаходзіцца недалёка ад месца пабудовы.
Вуглавы камень — першы пакладзены камень або цагліна, што распачынае будову. Раней на ім змяшчалася імя будаўніка, сёння дадаецца таксама інфармацыя аб даце будаўніцтва і г.д. Пад
будову новай святыні і сакральных будынкаў кладзецца вуглавы камень, які бярэцца з месцаў, асвечаных Божай прысутнасцю. Гэта робіцца ў знак лучнасці з падзеямі Адкуплення.
Паводле catholic.by