Дзень памяці ксяндзоў Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча

Беларуская хрысціянская дэмакратыя правядзе агульнанацыянальны Дзень памяці ксяндзоў Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча.

25-га траўня ў дзесяці гарадах Беларусі сябры БХД ускладуць кветкі і правядуць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды гадавіны з'езда беларускага каталіцкага духавенства ў 1917 годзе.

Менавіта на з’ездзе каталіцкага духавенства ў Мінску ў 1917 годзе было прынята рашэнне пра стварэнне Беларускай хрысціянка-дэмакратычнай злучнасці – палітычнай партыі нацыянальна-дэмакратычнага характару.

ad2972cf612acdeec0f99338a768aa05.jpg

Апроч гэтага, 2-га чэрвеня ў Мінску на ўправе Беларускага Народнага Фронту пройдзе навукова-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці Гадлеўскага і Станкевіча. Распавядае сябра Нацыянальнай рады БХД Ігар Лабкоў.
- У гэтым годзе, з нагоды ўшанавання памяці заснавальнікаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча, плануецца канферэнцыя 2-га чэрвеня на ўправе БНФ. Гэта будзе інфармацыйная грамадска-палітычная канферэнцыя, у якой будуць прымаць удзел вядомыя беларускія дзеячы. Просім, каб яны зрабілі навуковы выступ пра нашых заснавальнікаў.
Апроч канферэнцыі і агульнанацыянальнай акцыі памяці Гадлеўскага і Станкевіча, сябры БХД працягнуць збіраць подпісы і пад зваротам да беларускіх уладаў аб назве вуліц у шэрагу гарадоў імёнамі знакамітых ксяндзоў-патрыётаў.

Радыё Рацыя