Дзеці купаюцца, машыны глухнуць. Баранавічы пасля залевы ператварыліся ў Венецыю (фота, відэа)
Моцны дождж абрынуўся на горад днём 26 чэрвеня. З-за моцных ападкаў вуліца Дамейка ў Бароўках стала нагадваць Венецыю, піша intex-press.by.
.

Дзеці выйшлі пагуляць каля нечакана ўзніклага «вадаёма»
(некаторыя нават вырашылі выкупацца), а вось кіроўцам ён відавочна быў не ў
радасць. Многія аўто глухлі, у вадзе заставаліся нумары і нават некаторыя
часткі кузава.





