Два дні датэрміновага галасавання — амаль 10 %
Цэнтральная выбарчая камісія сцьвярджае, што за першыя два дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў да скрыняў прыйшлі 9,8 % выбарцаў.
На папярэдніх мясцовых выбарах, якія праходзілі ў 2010 годзе, за два дні датэрміновага галасавання да скрыняў прыйшлі 8,7% усіх выбарцаў.
А на выбарах у студзені 2007 году яўка за гэты час склала 6,9%.