Другі міні-фестываль вулічнага мастацтва пройдзе ў Гродне
У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе 20 красавіка каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Тэатр агню "Ergo bibamus" запрашае вулічныя тэатры, мастакоў, актораў, танцораў ды музыкаў прыняць актыўны ўдзел у фестывалі.
Ужо вядома, што Другі міні-фестываль вулічнага мастацтва збярэ нашмат больш удзельнікаў-выступоўцаў, чым у мінулым годзе.
Удзел у ім будуць браць не толькі гарадзенскія прадстаўнікі вулічнага мастацтва, але і госці з іншых гарадоў Беларусі. Напрыклад, fire show для гледачоў будуць паказваць ўдзельнікі з Мінска, Гомеля ды Салігорска.
Плануецца выступленне розных музычных калектываў ды артыстаў. Напрыклад, тэатр Fraternidad de escrima "Mascarada Matador" пакажа фехтавальныя шоў у рознай стылістыцы — ад піратаў да канкістадораў, ад Іспаніі і Венецыі да Усходняй Еўропы.
Будуць на фестывалі і неон-шоў, і выступленне тэатра пантамімы, і паказальныя выступы чэрлідараў.
Пакуль падрыхтоўка да фестывалю ідзе поўным ходам, у творчых калектываў ёсць яшчэ шанец трапіць у спіс яго ўдзельнікаў.
Арганізатары прымаюць заяўкі ад усіх жадаючых да 10 красавіка.
Стаць удзельнікам не складана. Трэба проста запоўніць заяўку ў афіцыйнай групе мерапрыемства Укантакце:
https://vk.com/topic-50343721_27810705