Для ўезда ў Расію беларусам спатрэбіцца адмоўны тэст на каронавірус

Пра гэта паведамляе прэс-служба БЧ.

download_224.jpg

З 10 ліпеня грамадзяне Беларусі змогуць уехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без CОVID-19». Пра гэта паведамляе прэс-служба БЧ са спасылкай на пастанову галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача РФ.
Раней, нагадаем, такое прыкладанне неабходна было толькі для тых, хто падарожнічае ў Расію па паветры.
tut.by