Для ІП і малых арганізацый, якія прэтэндуюць на дзяржпадтрымку, усталявалі ліміт па выручцы
Для індывідуальных прадпрымальнікаў і малых арганізацый ўсталявалі абноўленыя гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў за 2017 год.
Гэты нарматыў актуальны для тых ІП і малых арганізацый, якія будуць звяртацца па дзяржпадтрымку. Новыя нормы прапісаны ў пастанове Саўміна ад 28 лютага 2018 г. № 164 «Аб лімітавых значэннях выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) за 2017 год для суб'ектаў малога прадпрымальніцтва». Так, калі выручка была больш за ўстаноўлены ліміт, то разлічваць на дзяржпадтрымку не прыходзіцца.
Гранічныя значэнні:
для індывідуальных прадпрымальнікаў — 356 тысяч рублёў;для мікраарганізацый — 2 мільёны 607 тысяч рублёў;для малых арганізацый — 9 мільёнаў 836 тысяч рублёў.
Калі ў ІП ці арганізацыі за 2017 год выручка была больш устаноўленых межаў, то на дзяржпадтрымку яны прэтэндаваць не змогуць.
Гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў за мінулы год для суб'ектаў малога прадпрымальніцтва ў Беларусі пераглядаюць штогод.
На 1 лютага ў Беларусі налічвалася 244 050 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта на 0,3% больш, чым на пачатак студзеня. Колькасць ІП за гэты перыяд нязначна скарацілася толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Больш за ўсё індывідуальных прадпрымальнікаў па-ранейшаму налічваецца ў Мінску — амаль 78,9 тысячы, а найменш — у Віцебскай вобласці (21,6 тысячы).
Аднак калі параўноўваць з дадзенымі на 1 лютага мінулага года, то лік ІП скараціўся на 0,3%. Іх колькасць вырасла толькі ў Мінску і Мінскай вобласці (на 0,3% і 1,6%).
Пры гэтым за студзень нязначна вырасла колькасць ІП, якія займаюцца аптовым і рознічным гандлем, рамонтам аўтамабіляў і матацыклаў (+ 0,3% — да 91 839), прамысловасцю (+ 0,5% — да 12 753), інфармацыяй і сувяззю (+ 1,1% — да 10 877). А вось у будаўніцтве, напрыклад, колькасць ІП ўпала.
Паводле tut.by