ДФР правярае праваабарончую арганізацыю «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»
Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК праводзіць праверку праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», паведамляе «Наша ніва»
![photo_2021_01_21_12_15_34.jpg photo_2021_01_21_12_15_34.jpg](/img/v1/images/photo_2021_01_21_12_15_34.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Офіс падазраюць у магчымым неправамерным завалоданні грашыма, атрыманымі як дабрачынныя ўзносы і міжнародная дапамога для грамадзян Беларусі з інваліднасцю.
«ДФР КДК у парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, праводзіцца праверка ў дачыненні да службовых асоб асветніцкай праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» і іншых асоб па пытаннях магчымага неправамернага завалодання ў перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі грамадзянам Беларусі з інваліднасцю», — сказана ў паведамленні.
Па выніках праверкі з улікам сабраных матэрыялаў будзе прынята рашэнне ў рамках дзеючага Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.