Давайце, высякайце! Мінчукі замарожваюць сцягі ў вадаёмах горада (фота)
Мінчукі працягваюць замарожваць і маляваць бел-чырвона-белыя сцягі ў вадаёмах горада. Адзін са сцягоў з’явіўся ў цэнтры — пасярод Свіслачы.
Бачна, гараджане натхніліся відэа, калі камунальнікі сякерай спрабавалі высекчы сцяг, які ўмерз у адзін з прудоў горада.