Дашкевіч паскардзіўся журналістам – праблему вырашылі
Пасля агучвання ў СМІ інфармацыі пра тое, што Зміцер Дашкевіч утрымоўваецца ў камеры, дзе знаходзіцца больш за 50 чалавек, зняволенага старшыню “Маладога Фронту перавялі ў камеру, дзе сядзяць 4 чалавекі.
Пасля агучвання ў СМІ інфармацыі пра тое, што Зміцер Дашкевіч утрымоўваецца ў камеры, дзе знаходзіцца больш за 50 чалавек, зняволенага старшыню “Маладога Фронту перавялі
ў камеру, дзе сядзяць 4 чалавекі.
Ліст з падзякаю незалежным журналістам за ўвагу да праблемы ўмоў утрымання вязняў Зміцер Дашкевіч даслаў паплечніцы Насце Палажанцы. Нагадаем, раней ён паведаміў, што ў ягонай камеры знаходзіцца
паўсотні людзей, немагчыма нават хадзіць – вязні сядзяць і спяць на падлозе, ля стала – паўсюль, дзе ёсць вольны куток. У 2010 г. кіраўнік СІЗА №1 (Валадарка) Сяргей Краўчанка
апавёў журналістам, што камера, у якой утрымоўваецца 30 чалавек, лічыцца перапоўненай.
Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна Наста Лойка гаворыць, што па міжнародных нормах на кожнага вязня мусіць выдзяляцца па 2 кв. м.: “У беларускіх жа турмах і ізалятарах
лічыцца вельмі добрым паказчыкам, калі на вязня разлічваецца 1 кв.м. І гэта пры тым, што Беларусь падпісала міжнародные дакументы датычна турэмнай сістэмы і ўзяла на сябе абавязкі ствараць нармальныя
ўмовы для ўтрымання вязняў! Таксама колькасць людзей у камеры вызначаецца прапарцыйна колькасці санвузлоў: 1 санвузел на 5-6 чалавек. Як паказвае практыка, гэтыя прапорцыі амаль нідзе не выконваюцца,
і мы сутыкаемся з вялікаю колькасцю скаргаў на перанаселенасць камер. Многія скаргі прыходзяць якраз з Валадаркі, дзе сядзіць Дашкевіч.
Дарэчы, у 2008 годзе Міжнародная федэрацыя правоў чалавека заклікала іншыя краіны ўтрымацца ад экстрадыцыі абвінавачаных у Беларусь па прычыне бесчалавечных умоваў утрымання вязняў у турмах і
ізалятарах.