ДАІ рыхтуецца да пратэстаў на праспекце Незалежнасці супраць падатку на аўто

У сацыяльных сетках заклікаюць да правядзення акцый пратэсту.



auto_pratest.jpg

ДАІ Мінска ўзмоцніць кантроль на вуліцах сталіцы ў сувязі з заклікамі да акцый пратэсту. Інспектары збіраюцца сачыць за выкананнем кіроўцамі правілаў спынення і стаянкі.

У сацыяльных сетках гучаць прапановы выйсці (і выехаць) на пратэст супраць увядзення «падатка на аўто» ў пятніцу, 20 снежня, у 18.00.


Месцам правядзення акцыі ўказваецца праспект Незалежнасці ў Мінску, а таксама цэнтральныя плошчы іншых гарадоў.

Стратэгія правядзення пратэстаў не ўказваецца, алк мяркуецца, што акцыя пойдзе па сцэнары ранейшых паспяховых «Стоп-бензінаў».


У 2011 пасля істотнага павышэння цэнаў на бензін кіроўцы ў знак пратэсту перакрылі праспект Незалежнасці ў Мінску. Арганізатараў у той акцыі не было, кіроўцы каардынаваліся праз інтэрнэт.
nn.by